Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Больш як сто прадстаўнікоў розных сфер удастоены дзяржаўных узнагарод Беларусі

Прэзідэнт 11.10.2017 | 13:41

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як сто прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод Беларусі. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Ордэны, медалі і ганаровыя званні будуць уручаны за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, заслугі ў развіцці лёгкай, нафтавай і хімічнай прамысловасці, жыллёва-камунальнай і сельскай гаспадаркі, будаўнічай галіны, чыгуначнага транспарту і грамадзянскай авіяцыі, аховы здароўя, навукі, культуры і спорту.

Ордэнам Пашаны адзначаны заслугі дырэктара ААТ "Завод Прамбурвод" Валянціна Варановіча, дырэктара ААТ "Асілак" Уздзенскага раёна Валерыя Майсюка, старшага трэнера нацыянальнай каманды Беларусі па самба Эрнста Міцкевіча.

Гэтай жа ўзнагароды ўдастоены камандзір паветранага судна авіяцыйнага атрада ААТ "Авіякампанія "Белавія" Васіль Парашчанка, дырэктар ААТ "ГроднаЛіфт" Станіслаў Рысік і генеральны дырэктар СТАА "Белвест" Юрый Суманееў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусы аб сямейных ролях Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі ў чэрвені праведзены рэспубліканскі маніторынг грамадскага меркавання, у якім прынялі ўдзел 2 094 рэспандэнты. Даследаванне паказала, што ў жыхароў краіны прэваліруюць традыцыйныя погляды на сямейныя ролі.