Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускія анколагі дастойны Нобелеўскай прэміі - Лукашэнка

Прэзідэнт 29.12.2017 | 14:11

29 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларускія анколагі дастойны Нобелеўскай прэміі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час размовы з пацыентамі Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пацыенты расказалі кіраўніку дзяржавы, як праходзяць лячэнне ў дыспансеры. Паводле іх слоў, персанал медустановы вельмі чулы і ўважлівы, а прафесіяналізм урачоў унушае надзею на хуткае выздараўленне.

"Ім Нобелеўскую прэмію трэба даваць, яны ўсіх тут вылечваюць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. У гэтым яго падтрымалі і пацыенты дыспансера.

Прэзідэнт паразмаўляў з кожным з хворых, у ліку якіх былі і дзеці. Практычна ўсе яны прайшлі некалькі курсаў тэрапіі, і ў большасці прыкмет вяртання хваробы няма.

Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзецям і іх бацькам навагоднія падарункі, павіншаваў з надыходзячым святам і пажадаў моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. У сваю чаргу дзеці прэзентавалі кіраўніку дзяржавы свае сувеніры. Адзін з іх - намаляваная дзяўчынкай карціна ў гонар выздараўлення маці - зойме сваё месца ў Палацы Незалежнасці, паабяцаў Прэзідэнт.

У час наведвання медустановы кіраўніку дзяржавы далажылі, што дыспансер аказвае паслугі не толькі жыхарам сталіцы, але і працуе на рэспубліку ў цэлым. Адзначана, што за апошнія 25 гадоў колькасць пацыентаў з анказахворваннямі вырасла, гэта адбылося з улікам развіцця сродкаў і метадаў дыягностыкі, таксама адбілася змяненне дэмаграфічнай структуры насельніцтва.

"У аснову былі пакладзены менавіта эфектыўныя тэхналогіі. Перааснашчэнне анкалагічнай службы дало магчымасць пры росце захваральнасці дабіцца зніжэння смяротнасці, - расказаў галоўны ўрач Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера Уладзімір Каранік. - Мы ганарымся тым, што літаральна пры 10-працэнтным прыросце ложкавага фонду колькасць пралечаных хворых павялічылася ў 2,5 раза. Гэта стала магчымым за кошт рэарганізацыі ложкавага фонду. Перааснашчэнне дало магчымасць літаральна на працягу 3 гадоў выйсці на самыя высокія тэхналогіі, што дазваляе пралечваць больш пацыентаў і забяспечваць даступнасць анкадапамогі".

Галоўны ўрач выказаў словы ўдзячнасці і ў адрас айчыннай фармпрамысловасці. "За апошнія 5 гадоў у наменклатуры прэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца ў лячэнні нашых пацыентаў, 92 працэнты - айчыннай вытворчасці", - сказаў ён.

Прэзідэнт азнаёміўся з арганізацыяй сістэм жыццезабеспячэння ў аддзяленні ядзернай медыцыны, сучаснымі метадамі дыягностыкі і лячэння пацыентаў з анкалагічнай паталогіяй, умовамі іх знаходжання ў дыспансеры.

Мінскі гарадскі клінічны анкалагічны дыспансер - спецыялізаваная лячэбна-прафілактычная ўстанова ў сістэме камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама. Ён заснаваны ў 1934 годзе і з'яўляецца старэйшай анкалагічнай установай краіны.

Цяпер дыспансер аб'ядноўвае стацыянар на 608 ложкаў і паліклініку на 500 наведванняў у змену. Штогод клінічныя падраздзяленні праводзяць больш за 34 тыс. шпіталізацый, хірургічныя аддзяленні выконваюць каля 10 тыс. аперацый, з іх больш за палавіну складаных і высокатэхналагічных. З увядзеннем у эксплуатацыю ў 2015 годзе новага абсталявання - лінейных паскаральнікаў, якія не маюць аналагаў у краінах СНД, - радыелагічнай службай асвоены самыя сучасныя методыкі высокадакладнай прамянёвай тэрапіі.

У 2011 годзе было прынята рашэнне аб рэканструкцыі карпусоў дыспансера з будаўніцтвам новага радыелагічнага корпуса. За гэты час была сур'ёзна мадэрнізавана інфраструктура ўстановы, умацавана матэрыяльна-тэхнічная база. У новым радыелагічным корпусе, які ўводзіцца ў эксплуатацыю, будзе функцыянаваць буйнейшае ў Еўропе аддзяленне ядзернай медыцыны на 20 ложкаў, што істотна павялічыць магчымасці правядзення радыеёдтэрапіі і радыеёддыягностыкі пацыентам, якія хварэюць на рак шчытападобнай залозы.

За апошнія 5 гадоў колькасць пацыентаў, якія знаходзяцца на ўліку анкалагічнай службы горада, павялічылася практычна на 30 працэнтаў і складае амаль 63,3 тыс. чалавек. Дзякуючы пільнай увазе дзяржавы да гэтай праблемы, укараненню сучасных методык дыягностыкі і лячэння злаякасных новаўтварэнняў удалося на фоне значнага росту захваральнасці не дапусціць росту смяротнасці ад гэтай паталогіі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Рукзак школьніка Вучнёўскія партфелі вырабляюцца з матэрыялаў кантрасных колераў. На пярэдніх, бакавых паверхнях і верхнім клапане павінны быць размешчаны святловяртальныя элементы.