Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 кастрычніка 2017, 14:21

Беларусь высока цэніць цвёрдую пазіцыю Венесуэлы на міжнароднай арэне - Лукашэнка

5 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь высока цэніць цвёрдую пазіцыю Венесуэлы на міжнароднай арэне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы высока цэнім цвёрдую пазіцыю, якую Венесуэла займае ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што Венесуэла рашуча выступае за пабудову шматпалярнага свету, узаемавыгаднае і раўнапраўнае супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі. Гэта сугучна з пазіцыяй Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што ў свой час Беларусі і Венесуэле ўдалося закласці трывалыя асновы дружбы, якія даюць магчымасць з аптымізмам глядзець у будучае двухбаковага супрацоўніцтва. "Гарантыяй яго поспеху з'яўляюцца падабенства пазіцый абедзвюх краін па большасці тэм міжнароднага парадку дня і сугучнасць падыходаў да вырашэння сацыяльна-эканамічных задач", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі