Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 студзеня 2018, 18:58

Беларусь прыме на аздараўленне дзяцей з Кітая і Сірыі

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прыме на аздараўленне дзяцей з Кітая і Сірыі. Распараджэнні аб выдзяленні на гэта грашовых сродкаў падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Прадугледжана фінансаванне расходаў па арганізацыі лячэння, рэабілітацыі і аздараўлення ў Беларусі 330 кітайскіх дзяцей. Ім будзе аказана медыцынская дапамога ў рэспубліканскіх арганізацыях аховы здароўя, арганізавана аздараўленне ў летні перыяд на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра "Зубраня" і дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра "Ждановічы".

Акрамя таго, у праграму адпачынку ў Беларусі дзяцей з КНР уключаны экскурсійныя праграмы. У іх ліку знаёмства з выдатнымі мясцінамі Нарачанскага краю, экскурсія па горадзе-героі Мінску, наведванне Мірскага замка і Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу, наведванне Батанічнага саду, музея Вялікай Айчыннай вайны, сядзібна-паркавага комплексу "Дукорскі маёнтак", музейнага комплексу "Дудуткі".

Гэта рашэнне накіравана на ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва з Кітаем, дае магчымасць рэалізаваць гуманітарную ініцыятыву беларускай дзяржавы, прадэманстраваць асаблівыя дружалюбныя адносіны.

Іншым распараджэннем прадугледжана выдзяленне фінансавых сродкаў для арганізацыі ў студзені 2018 года адпачынку і аздараўлення 153 дзяцей з Сірыі ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня". Праграмай знаходжання прадугледжваецца аказанне дзецям санаторна-аздараўленчых паслуг, а таксама правядзенне экскурсійна-культурных мерапрыемстваў у Мінску і рэгіёнах краіны.

Запрашэнне ў Беларусь дзяцей з Сірыі накіравана на развіццё супрацоўніцтва паміж краінамі ў гуманітарна-адукацыйнай сферы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі