Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь павінна стаць адной з вузлавых платформ новага Шаўковага шляху - Лукашэнка

Прэзідэнт 21.04.2017 | 12:29

21 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь павінна стаць адной з вузлавых платформ новага Шаўковага шляху ў Еўразійскім рэгіёне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у сусветнай эканоміцы адбываюцца фундаментальныя трансфармацыі. Разам з магутнымі сацыяльна-эканамічнымі выклікамі і дысбалансамі ўзнікаюць і новыя глабальныя праекты супрацоўніцтва з адкрытай архітэктурай, такія як эканамічны пояс Шаўковага шляху. "Беларусь не можа застацца ў баку ад гэтых працэсаў. Мы павінны стаць адной з вузлавых платформ новага Шаўковага шляху ў Еўразійскім рэгіёне. Тым больш, нам прапануюць гэта нашы кітайскія партнёры. Максімальна выкарыстоўваць усе стымулы, якія прадастаўляе Кітай, пашыраючы гэту ініцыятыву", - заявіў беларускі лідар.

"Прытым яе адметная асаблівасць (як бы яе ні крытыкавалі і як бы ні перашкаджалі гэтай ідэі ў ЗША або асабліва ў Еўрапейскім саюзе) у тым, што гэта, скажу па-народнаму, не "скнарства" з боку вялікай дзяржавы. Ідучы ў гэтыя рэгіёны, КНР на шляху інвесціруе каласальныя сродкі ў развіццё тых дзяржаў, праз якія будзе пракладзены Шаўковы шлях, - сказаў Прэзідэнт. - Мудрыя кітайцы зрабілі правільны вывад з існуючай сітуацыі. Не нахрапам, не бульдозерамі прайсціся, не з дапамогай нейкіх крылатых ракет пракласці шлях на новыя рынкі, а паднімаючы і падтрымліваючы тыя народы, якія будуць падтрымліваць гэты Шаўковы шлях".

"Беларусь - краіна, адкрытая ўсім геапалітычным і эканамічным "вятрам", і тое, што адбываецца вакол нас, аказвае сур'ёзны ўплыў на развіццё нашай дзяржавы. Мы не можам і не павінны ізаляваць сябе ад навакольнага свету. Паколькі большая частка вырабляемай у нас прадукцыі адпраўляецца на экспарт. Таму хочам мы таго ці не, але вымушаны трымаць дзверы адчыненымі. Ды і не ў характары дружалюбных, гасцінных беларусаў узводзіць раздзяляльныя сцены, адгароджвацца да каго б там ні было. У нас іншыя прынцыпы. Супрацоўніцтва і стварэнне - вось сутнасць нашай палітыкі", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дапамогі на дзяцей павышаюцца з 1 жніўня Дапамогі пераглядаюць двойчы ў год: з 1 лютага і з 1 жніўня. Іх памер залежыць ад сярэднямесячнай зарплаты за II квартал 2017 года (паводле даных Белстата - Br796,8).