23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Афганістана аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт упаўнаважаны на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне.-0-