Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 сакавіка 2017, 12:52

Беларусь гатова аказваць падтрымку Туркменістану ў падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў у ССНУ

30 сакавіка, Ашхабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь гатова аказваць падтрымку Туркменістану ў падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў у ССНУ і ўстановах прафтэхадукацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, значная частка пытанняў, якія абмяркоўваліся сёння, датычылася развіцця супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, у прыватнасці ў адукацыі. "Партнёрства ў падрыхтоўцы туркменскіх студэнтаў у нашых ВНУ можна смела назваць узорным. Але эканоміцы патрэбны не толькі інжынеры, урачы, але і кваліфікаваныя рабочыя. І я прапанаваў Прэзідэнту і нашым туркменскім сябрам паглядзець на ўзровень прафтэхадукацыі ў Беларусі, падрыхтоўку спецыялістаў у сярэдніх спецыяльных навучальных установах. Калі такі будзе інтарэс, мы гатовы таксама аказаць тут значную падтрымку", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі