Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Хакей у Беларусі
Учора 16:17 Стужка навiн
Усе навіны

Беларусь дабілася значных поспехаў у барацьбе з ВІЧ/СНІДам

Прэзідэнт 13.04.2017 | 11:40
Аляксандр Лукашэнка і Мішэль Сідзібэ
Аляксандр Лукашэнка і Мішэль Сідзібэ

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь дабілася значных поспехаў у барацьбе з ВІЧ/СНІДам. Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з намеснікам Генеральнага сакратара ААН - выканаўчым дырэктарам Аб'яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІДзе (ЮНЭЙДС) Мішэлем Сідзібэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы выказаў шчырую ўдзячнасць за каласальную дапамогу і падтрымку, якая аказана Беларусі ў галіне аховы здароўя, асабліва ў барацьбе з такой страшнай хваробай, як ВІЧ/СНІД, а таксама за ацэнку, якая дадзена краіне ў рабоце па яе пераадоленні. "Калі б не было такой вашай падтрымкі ў барацьбе з гэтай хваробай, мы ніколі не дабіліся б гэтых вынікаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт за ўклад у развіццё аховы здароўя Беларусі ўручыў Мішэлю Сідзібэ высокую дзяржаўную ўзнагароду - медаль Францыска Скарыны.

Мішэль Сідзібэ ў сваю чаргу адзначыў, што высокіх вынікаў у барацьбе з ВІЧ/СНІДам Беларусь дасягнула не толькі пры падтрымцы ЮНЭЙДС, але і дзякуючы лідарскай пазіцыі Аляксандра Лукашэнкі. Выканаўчы дырэктар Праграмы ААН па ВІЧ/СНІДзе падзякаваў кіраўніку дзяржавы за такі падыход. Для яго вялікі гонар атрымаць медаль Францыска Скарыны з рук Прэзідэнта Беларусі, лідара краіны, якая ў ліку першых дабілася высокіх вынікаў у прадухіленні перадачы ВІЧ-інфекцыі ад маці дзіцяці. "Беларусь дэманструе, што новае пакаленне можа быць народжана без праблемы СНІДу і ВІЧ", - адзначыў Мішэль Сідзібэ.

У Беларусі рэалізуецца падпраграма "Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі" дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Беларусі" на 2016-2020 гады. У гэтым задзейнічаны дзяржаўныя арганізацыі і ўстановы, мясцовыя ўлады, грамадскія аб'яднанні і міжнародныя арганізацыі (ЮНЭЙДС, ЮНІСЕФ).

Значнымі дасягненнямі Беларусі ў барацьбе з ВІЧ/СНІДам у апошнія гады стала прадастаўленне лячэння ўсім маючым патрэбу пацыентам з ВІЧ, прэвентыўнае лячэнне ўсіх інфіцыраваных жанчын і дзяцей, забеспячэнне ўсіх нованароджаных замяшчальным выкормліваннем. Да 2016 года ўдалося стабілізаваць эпідэміялагічную сітуацыю і дабіцца значнага абмежавання распаўсюджвання ВІЧ: з 2000 года прадухілена больш за 4 тыс. выпадкаў інфіцыравання ВІЧ і 2 тыс. смярцей ад СНІДу. Больш як у 2 разы зніжана захваральнасць на ВІЧ сярод моладзі 15-24 гадоў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хакей у Беларусі У Беларусі зарэгістравана 5,4 тыс. хакеістаў. Па гэтым паказчыку краіна знаходзіцца на 19-м месцы ў свеце.