Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 сакавіка 2017, 18:04

Атамбаеў запрасіў Лукашэнку на саміт ЕАЭС у Бішкек

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Кыргызстана Алмазбекам Атамбаевым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Алмазбек Атамбаеў запрасіў Аляксандра Лукашэнку на пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета для абмеркавання актуальных пытанняў і праблем. Чарговы саміт лідараў краін Еўразійскага эканамічнага саюза запланавана правесці ў красавіку-маі 2017 года ў Бішкеку.

На парадку дня ў час тэлефоннай размовы кіраўнікоў дзяржаў таксама былі пытанні двухбаковых адносін, у прыватнасці пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Беларусь і Кыргызстан актыўна ўзаемадзейнічаюць у эканамічнай сферы. Тавараабарот па выніках 2016 года склаў $53,2 млн, што крыху менш за паказчыкі 2015 года. У студзені бягучага года адзначаны значны рост узаемнага гандлю з Кыргызстанам. Тавараабарот у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года павялічыўся ў тры разы.

Аляксандр Лукашэнка і Алмазбек Атамбаеў выказалі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым нарошчванні аб'ёмаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі