Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Ад сітуацыі ў эканоміцы да футбола - Лукашэнка прыняў з дакладам прэм'ер-міністра Румаса

Прэзідэнт 06.09.2018 | 11:32
У час сустрэчы
У час сустрэчы

6 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам прэм'ер-міністра Сяргея Румаса. На сустрэчы абмяркоўваліся сітуацыя ў эканоміцы, пытанні планавання бюджэту на будучы перыяд, а таксама падрыхтоўка да правядзення II Еўрапейскіх гульняў, стан спраў і перспектывы ў беларускім футболе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хацеў бы, каб вы вельмі коратка мне сказалі, вывучыўшы сітуацыю гэтага года, як мы ў эканоміцы развіваемся. З улікам тых выклікаў, якія ёсць і якія магчымы. Зразумела, з выхадам на фінансы, - сказаў Прэзідэнт. - Другое - планаванне. Будучы год. Шмат чую са СМІ пакуль - у вас там ідуць спрэчкі паміж вамі, магчыма, і былымі членамі ўрада аб тым, што трэба планаваць і вярстаць бюджэт на 2-3 гады, а, можа, ужо і на пяць наперад. Ваш пункт гледжання, пункт гледжання ўрада на гэта? Тым не менш, пакуль мы тут разважаем аб нейкіх больш доўгіх тэрмінах, у нас наперадзе 2019 год. Якая работа ва ўрадзе вядзецца?"

Кіраўнік дзяржавы выказаў гатоўнасць абмеркаваць пытанні, звязаныя з фарміраваннем урада, яго структурай. "Можа, якія-небудзь ёсць прапановы па перабудове самой структуры ўрада, схемы пабудовы, развіцця нашага ўрада. Я гатовы выслухаць. І калі я не гатовы адказаць сёння, то мы прапрацуем гэтыя пытанні грунтоўна, каб рабіць якія-небудзь крокі ў будучым", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама абазначыў тэму падрыхтоўкі да правядзення ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе: "Пазаўчора ў мяне быў Качыянчыч (прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янез Качыянчыч. - Заўвага БЕЛТА). Мы з ім абмяркоўвалі праблемы нашай еўрапейскай алімпіяды. Яшчэ раз хачу падкрэсліць, што мы не павінны замахвацца на вялікія траты, як гэта было, дапусцім, у Азербайджане (у нас няма такіх грошай). Ды і не трэба. Мы, як я сказаў тады, павінны вызначыцца сваёй душэўнасцю, адкрытасцю нашай дзяржавы, народа і правесці прыгожыя Еўрапейскія гульні. Як ідуць справы ў нас тут?"

Улічваючы, што Сяргей Румас узначальвае і Беларускую федэрацыю футбола, Прэзідэнт пацікавіўся станам спраў і перспектывамі ў гэтай сферы: "Народная гульня, самая маштабная гульня, якая прыцягвае больш за ўсё насельніцтва. Радавацца асабліва тут няма чаму, але тым не менш, якія там у нас ёсць перспектывы?"

У сваю чаргу Сяргей Румас адзначыў, што ўсе нядаўна назначаныя ў кіраўніцтва ўрада людзі без разварушвання ўключыліся ў работу. "Сёння ўрад ужо функцыянуе ў штатным рэжыме, вырашаючы вызначаныя для яго задачы. Я гатовы далажыць вам аб выніках работы эканомікі за студзень-ліпень гэтага года і тым прагнозе, які ў нас ёсць да канца года па ключавых пазіцыях", - сказаў ён.

"Вы правільна заўважылі, што сёння асноўная задача ўрада - гэта падрыхтоўка прагнозных дакументаў на 2019 год. Мы разгледзелі на мінулым тыдні на пасяджэнні Саўміна праект прагнозу, праект бюджэту ў комплексе са змяненнямі ў Падатковы кодэкс, і ўсё гэта, вядома, ва ўвязцы з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі", - далажыў прэм'ер-міністр.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Распрацоўкі маладых вучоных у Беларусі Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае амаль 284,3 тыс. чалавек. Колькасць студэнтаў, занятых у навуковых даследаваннях, складае каля 65 тыс.чалавек.