Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 мая 2016, 09:03

Савет пастаянных прадстаўнікоў СНД збярэцца ў Мінску 25 мая

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці адбудзецца ў Мінску 25 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканкама СНД.

Члены Савета падвядуць вынікі выканання плана мерапрыемстваў па рэалізацыі другога этапу (2012-2015 гады) Стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2020 года. Сярод асноўных напрамкаў плана - развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на аснове зоны свабоднага гандлю, развіццё рынкаў паслуг, працы і капіталу, сацыяльна-эканамічнай і валютна-фінансавай сфер, канкурэнтнай палітыкі і абароны правоў спажыўцоў. Асаблівая ўвага ўдзелена ўзаемадзеянню ў асобных галінах эканомікі - у энергетыцы і транспарце, прамысловасці і касмічнай сферы, аграпрамысловым комплексе, сферах інфармацыйна-камунікацыйных паслуг і сувязі.

Як адзначылі ў прэс-службе, краінамі Садружнасці і органамі галіновага супрацоўніцтва праведзена значная работа па рэалізацыі мерапрыемстваў плана. Так, са 162 выкананы 144, на стадыі выканання знаходзяцца 18, большая іх частка разлічана на доўгатэрміновую перспектыву.

Акрамя таго, улічваючы работу па адаптацыі СНД да сучасных умоў, Савет пастаянных прадстаўнікоў абмяркуе пытанне аб мэтазгоднасці захавання або аптымізацыі колькаснага складу рабочых апаратаў шэрага галіновых органаў і іншых структур СНД, прапановы па аптымальным фармаце іх дзейнасці.

На пасяджэнні будуць прадстаўлены прапановы ў праекты парадкаў дня чарговых пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якія пройдуць у Бішкеку 15-16 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі