Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 жніўня 2018, 09:59

Рост дабрабыту людзей будзе асноўнай ацэнкай работы абноўленага складу ўрада - Румас

20 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Рост дабрабыту людзей будзе асноўнай ацэнкай работы абноўленага складу ўрада Беларусі. Аб гэтым журналістам заявіў Сяргей Румас, якога кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў прэм'ер-міністрам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ўсе праграмныя дакументы на пяцігодку, якія неабходны для работы ўрада і ўстойлівага функцыянавання эканомікі, прыняты. І зменены склад урада будзе па іх працаваць", - сказаў Сяргей Румас.

Разам з гэтым Прэзідэнт пры назначэнні падкрэсліў некалькі важных акцэнтаў, якія павінны быць уласцівы абноўленаму складу ўрада. "Першае - дысцыпліна. Напэўна, не сакрэт, што прычынай кадравых змяненняў ва ўрадзе сталі пытанні, якія праявіліся ў Оршы, і шэраг іншых. Кіраўнік дзяржавы пачаў з гэтага - пытанні дысцыпліны, прыстойнасці і пытанні дабрабыту людзей", - адзначыў прэм'ер-міністр.

"Што датычыцца апошняга, кіраўнік дзяржавы падрабязна спыніўся на гэтым. І рост дабрабыту людзей будзе асноўнай ацэнкай работы абноўленага складу ўрада", - падкрэсліў Сяргей Румас.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі