Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Праграму супрацоўніцтва Беларусі і ЕС плануецца прыняць на саміце "Усходняга партнёрства"

Палітыка 13.11.2017 | 11:01

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграму супрацоўніцтва Беларусі і Еўрапейскага саюза плануецца прыняць на саміце "Усходняга партнёрства", які пройдзе 24 лістапада ў Бруселі. Аб гэтым заявіў пасол Францыі ў Беларусі Дзідзье Канес у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Што датычыцца саміту ў Бруселі, то чакаецца, што будзе прынята праграма супрацоўніцтва паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Не магу пакуль раскрываць дэталі, але там будуць новыя элементы", - сказаў Дзідзье Канес.

Паводле яго слоў, Францыя падтрымлівае паглыбленне адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Пры гэтым ён звярнуў увагу, што праект "Усходняе партнёрства" прадугледжвае дыферэнцыраваны падыход, гэта значыць кожная краіна сама вызначае ўзровень супрацоўніцтва з Еўрасаюзам.

Што датычыцца развіцця беларуска-французскага супрацоўніцтва, то, паводле ацэнкі пасла, гандлёва-эканамічныя адносіны паміж краінамі цяпер на ўзлёце. Так, у гэтым годзе дзелавыя дэлегацыі з Францыі як ніколі часта наведвалі Беларусь. Наступны такі візіт адбудзецца літаральна праз тыдзень. "Прыедуць прадстаўнікі прамысловых прадпрыемстваў, мэта візіту - знаёмства з беларускім рынкам", - растлумачыў пасол.

Дзідзье Канес таксама расказаў, што новы прэзідэнт групы дружбы Францыі і Беларусі ў Нацыянальнай асамблеі ў канцы лістапада зробіць свой першы афіцыйны візіт у Мінск. Запланаваны сустрэчы ў беларускім парламенце і Міністэрстве замежных спраў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Трэць жылля ў Беларусі будуецца для маючых патрэбу У студзені-кастрычніку 2017 года пабудавана 34,8 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 3 050,6 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.