Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 мая 2016, 16:09

Прадпрымальнікаў у Беларусі будуць актыўней далучаць да нарошчвання экспарту

26 мая, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прадпрымальнікаў у Беларусі будуць актыўней далучаць да нарошчвання экспарту. Гэта прадугледжана пагадненнем паміж Міністэрствам замежных спраў і Рэспубліканскай канфедэрацыяй прадпрымальніцтва аб узаемадзеянні на 2016-2020 гады. Дакумент будзе падпісаны 27 мая ў Мінску, паведаміў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пагадненне накіравана на далучэнне прадпрымальніцкіх колаў да намаганняў дзяржавы па нарошчванні экспарту", - адзначыў Дзмітрый Мірончык. Ён нагадаў, што гэта тэма абмяркоўвалася, калі кіраўнік беларускай дзяржавы сустракаўся ў Рыме з прэзідэнтам Італіі, дзе роля малога і сярэдняга бізнесу ў развіцці нацыянальнай эканомікі вельмі высокая.

Прэс-сакратар МЗС растлумачыў, што пагадненне рыхтавалася ў кантэксце нацыянальнай праграмы падтрымкі і развіцця экспарту, Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2010 гады, а таксама аб ходзе падрыхтоўкі да Усебеларускага народнага сходу, на якім пытанням знешнеэканамічнай дзейнасці будзе ўдзелена пільная ўвага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі