Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 лістапада 2017, 16:20

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі наведае Судан

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам наведае Судан з афіцыйным візітам з 13 па 16 лістапада. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе парламента.

Запланаваны сустрэчы Уладзіміра Андрэйчанкі з кіраўніцтвам Судана. "Асаблівая ўвага на перагаворах будзе ўдзелена пытанням развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах прамысловасці, здабычы карысных выкапняў, умацавання дагаворна-прававой базы", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У рабоце парламенцкай дэлегацыі прымуць удзел прадстаўнікі буйных беларускіх прадпрыемстваў.

Раней, у пачатку кастрычніка, Палата прадстаўнікоў ратыфікавала дагавор аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Суданам. Такім чынам, бакі дамовіліся развіваць раўнапраўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў розных сферах, садзейнічаць развіццю кантактаў паміж парламентамі і іншымі выбарнымі органамі ўлады, узаемадзейнічаць у ААН і іншых міжнародных і рэгіянальных арганізацыях.

У Нацыянальным сходзе Беларусі створана рабочая група па супрацоўніцтве з парламентам Судана, яе ўзначальвае дэпутат Дзмітрый Шаўцоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі