Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 ліпеня 2016, 13:11

Беларуская зямля з'яўляецца захавальніцай справядлівасці і дружбы народаў - Зюганаў

19 ліпеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларуская зямля з'яўляецца захавальніцай справядлівасці і дружбы народаў. Аб гэтым на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў сёння старшыня фракцыі Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі ў Дзяржаўнай думе Генадзь Зюганаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для мяне ёсць некалькі вышэйшых каштоўнасцей у жыцці: перш за ўсё гэта справядлівасць, дружба народаў, гуманізм і пачуццё любові да Радзімы. Я лічу, што беларуская зямля з'яўляецца захавальніцай лепшых гэтых якасцей", - сказаў Генадзь Зюганаў.

Старшыня КПРФ таксама дадаў, што наведаў сёння Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Паводле яго слоў, там можна адчуць, што такое сапраўдны гераізм, патрыятызм і дружба народаў.

Генадзь Зюганаў адзначыў, што заўсёды прыязджае ў Беларусь як на другую радзіму. "Я цяпер праехаў па горадзе і павінен сказаць, што Мінск выглядае цудоўна: чыста, утульна, радасна, светла. Ён развіваецца, як самы сучасны не толькі еўрапейскі, але і сусветны цэнтр культуры і сапраўднага дабрабыту. Вы многае зрабілі для таго, каб пазбавіцца ад надакучлівай рэкламы і адначасова захаваць мастацка-архітэктурнае аблічча горада і яго маральна-этычныя асновы", - звярнуў увагу старшыня Камуністычнай партыі Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі