Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 верасня 2016, 11:22

Беларусь і ЗША абмеркавалі ўзаемадзеянне ў ваеннай сферы

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і намеснік памочніка міністра абароны ЗША Майкл Карпентэр на сустрэчы ў Нью-Ёрку абмеркавалі арганізацыю ўзаемадзеяння паміж краінамі ў ваеннай сферы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Яшчэ адной тэмай сустрэчы стала наладжванне прамога дыялогу паміж ваеннымі ведамствамі Беларусі і ЗША ва ўмовах нарастання напружанасці ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне.

У МЗС таксама расказалі, што ў рамках візіту ў Нью-Ёрк Уладзімір Макей 20 верасня прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці агульнай дыскусіі "Мэты ў галіне ўстойлівага развіцця: усеагульныя намаганні па пераўтварэнні нашага свету" 71-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

У час наведвання пратакольных мерапрыемстваў ад імя кіраўніцтва ААН, ЗША і ЕС адбыўся шэраг рабочых кантактаў міністра замежных спраў Беларусі з еўрапейскімі калегамі і прадстаўнікамі іншых краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі