Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 лютага 2017, 19:36

Беларусь і Румынія абмеркавалі падрыхтоўку кансультацый паміж МЗС

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Румыніі Андрэя Грынкевіча з дзяржаўным сакратаром па двухбаковых і стратэгічных пытаннях еўраатлантычнай прасторы Міністэрства замежных спраў Румыніі Джорджэ Чамба, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

Абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага і міжнароднага парадку дня, уключаючы бягучы стан і перспектывы развіцця двухбаковых палітычных адносін, правядзенне кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў.

Асаблівая ўвага ўдзелена ўзаемадзеянню Беларусі і Румыніі ў рэгіянальных і міжнародных арганізацыях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі