Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 верасня 2017, 13:54

Беларусь і Кітай звязваюць шматпланавая дзейнасць і адносіны стратэгічнага партнёрства

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай звязваюць шматпланавая дзейнасць і адносіны стратэгічнага партнёрства. На гэта звярнуў увагу намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук на сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй КНР на чале з намеснікам старшыні Камісіі па заканадаўчых пытаннях Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Сюй Аньбяа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, віцэ-спікер адзначыў, што беларуска-кітайскія адносіны дынамічна развіваюцца па розных напрамках. "Сёння мы можам канстатаваць, што нашы адносіны з'яўляюцца стратэгічнымі і Кітай для нас - адзін з асноўных партнёраў, - сказаў Баляслаў Пірштук. - У нас даволі шматпланавая дзейнасць і сувязі з КНР, вельмі шмат праектаў крэдытуецца ў розных галінах эканомікі. Беларусь мае даволі вялікі вопыт партнёрскай работы з кітайскімі кампаніямі".

У сваю чаргу Сюй Аньбяа сказаў, што гэты візіт кітайскай дэлегацыі дае магчымасць дзвюм краінам абмяняцца вопытам, у тым ліку заканадаўчым, у сферы экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя, асабліва з улікам таго, што экалагічная праблема даволі востра стаіць у Кітаі. Сюй Аньбяа таксама звярнуў увагу, што аснову дружалюбных адносін Беларусі і Кітая закладваюць надзейныя двухбаковыя кантакты на вышэйшым узроўні.

Размаўляючы з журналістамі, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Таццяна Кананчук растлумачыла, што адна з галоўных задач дэлегацыі КНР - азнаёміцца з заканадаўствам Беларусі ў сферы прыродаахоўнай тэматыкі, забеспячэння радыяцыйнай бяспекі і пераадолення наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. "Іх цікавіць, якім чынам удасканальваецца экалагічнае заканадаўства ў нашай краіне. Мы таксама падрыхтавалі для наведвання нашых калег аб'екты, каб паказаць прымяненне заканадаўства на практыцы", - праінфармавала старшыня Пастаяннай камісіі.

Дэлегацыя з КНР наведвае Беларусь 14-17 верасня. Замежныя госці азнаёмяцца з работай Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", наведаюць шэраг прадпрыемстваў, Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах, Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава. У культурнай праграме - наведванне Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі