Маладыя педагогі Беларусі і Расіі 19 кастрычніка пасадзілі больш за 50 дрэў у Віцебску ў час працоўнай акцыі агульнарэспубліканскага праекта БРСМ "#ЗаДело".
Удзельнікі беларуска-расійскага злёту маладых настаўнікаў, які праходзіць у час фестывалю моладзі прыгранічча "З чаго пачынаецца Радзіма?", на чале са старшынёй Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімірам Цярэнцьевым прыбралі апалае лісце і высадзілі дрэвы каля канцэртнай залы "Віцебск".
На здымку: у час пасадкі дрэў.