Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:57 18 кастрычніка 2017

Кабякоў сустрэўся з турэцкай дэлегацыяй на чале з міністрам развіцця Лютфі Элванам

Беларусь разлічвае па выніках 2017 года дасягнуць тавараабароту з Турцыяй $1 млрд. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў 18 кастрычніка на сустрэчы з турэцкай дэлегацыяй на чале з міністрам развіцця Лютфі Элванам.

Бакі абмеркавалі стан беларуска-турэцкага супрацоўніцтва ў галіне гандлю, прамысловай кааперацыі і інвестыцый, а таксама намецілі планы па далейшым развіцці ўзаемадзеяння ў сферах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.

На здымку: у час сустрэчы.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі