Беларускай біятланістцы, чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнцы Дар'і Домрачавай уручылі 23 жніўня Малы хрустальны глобус за перамогу ў Кубку свету ў гонцы праследавання сезона 2014/2015. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў час чэмпіянату свету па летнім біятлоне, які праходзіць у "Раўбічах".
На здымку: віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі біятланістаў Іржы Гамза ўручае Малы хрустальны глобус Дар'і Домрачавай.