Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
16:22 24 жніўня 2016

Беларусбанк даў старт дабрачыннай акцыі па зборы кніг для дзіцячых дамоў і бальніц

ААТ "ААБ Беларусбанк" 24 жніўня дало старт дабрачыннаму праекту па зборы кніг для дзіцячых устаноў. Акцыя "Кніга - лепшы сябар і падарунак", прымеркаваная да Дня ведаў, пачалася з Мінска, аднак будзе арганізавана па ўсёй сістэме Беларусбанка. Сабраныя кнігі будуць адрасаваны дзецям, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Старт акцыі далі прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, выдавецтваў, кіраўніцтва і супрацоўнікі банка. Усе яны прынеслі з сабой кнігі са спецыяльнымі паштоўкамі з пажаданнямі і добрымі словамі ў адрас дзяцей.

На здымку: галоўны рэдактар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Віктар Шніп.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі