Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
17 ліпеня 2017, 11:46
Уладзімір Краўцоў

Правядзенне прамых ліній прыносіць пэўны эфект у вырашэнні праблем грамадзян

Уладзімір Краўцоў
Cтаршыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

Правядзенне прамых ліній прыносіць пэўны эфект у вырашэнні праблем грамадзян. Такое меркаванне 15 ліпеня ў час прамой тэлефоннай лініі выказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аналіз праведзеных прамых ліній за першае паўгоддзе паказвае, што колькасць зваротаў грамадзян паступова скарачаецца. Гэта сведчыць аб тым, што практыка правядзення прамых тэлефонных ліній спрацавала, ёсць ад іх пэўны эфект. Удалося ў кароткі час вырашыць нямала пытанняў, няхай не заўсёды глабальных, але важных для таго ці іншага чалавека", - адзначыў Уладзімір Краўцоў. Ён удакладніў, што істотна ўпаў аб'ём зваротаў на прамыя лініі ў аблвыканкам, а ў раёнах колькасць званкоў засталася на ранейшым узроўні. У некаторых жа раёнах вобласці назіраецца нават рост зваротаў. Гэта сведчыць аб тым, што грамадзяне сталі вырашаць больш праблем, як і неабходна, у размове з ўладай на месцах: бо пытанне, якое хвалюе чалавека, часта можна зняць на ўзроўні раённага або сельскага выканаўчага камітэта.

На першым месцы сярод зваротаў грамадзян па-ранейшаму пытанні, якія датычацца сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі: вада і цеплазабеспячэнне, стан жылля, добраўпарадкаванне. У Гродзенскай вобласці, адзначыў губернатар, у гэтым напрамку выпрацаваны сістэмныя падыходы: на кожны год ідзе планаванне пэўных работ зыходзячы з фінансавання. "Насельніцтва інфармуецца аб тым, што ў гэтым годзе пэўны дом і пэўная вуліца будуць адрамантаваны. Людзі павінны гэта ведаць. Задача ж улады, перш за ўсё, у тым, каб усё абяцанае было зроблена", - падкрэсліў Уладзімір Краўцоў.

Сярод хвалюючых жыхароў вобласці таксама пытанні занятасці і аплаты працы. Найбольшая колькасць зваротаў на гэту тэму была зафіксавана ў пачатку года, цяпер праблема стаіць не так востра. "Але мы прадаўжаем адсочваць і рэагаваць на трывожныя сігналы, што датычацца, напрыклад, нясвоечасовай выплаты заработнай платы ў некаторых праблемных арганізацыях", - адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама. Цяпер сітуацыя дэталёва вывучаецца, прымяняюць меры для мінімізацыі негатыўных наступстваў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі