Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Зіма ў Налібоцкай пушчы
Учора 17:31 Фотарэпартаж
Усе навіны
Лідзія Ярмошына

Мясцовыя выбары-2018 праходзяць актыўней, чым папярэднія

Меркаванні 19.12.2017 | 13:25
Лідзія Ярмошына Лідзія Ярмошына Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў

Цяперашняя выбарчая кампанія праходзіць больш актыўна, чым мясцовыя выбары чатыры гады таму. Такое меркаванне выказала журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына перад пачаткам семінара-вучобы з кіраўнікамі і арганізатарамі кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, які праходзіць у Магілёве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, ініцыятыўных груп зарэгістравана па рэгіёнах прыблізна ў два разы больш, чым у папярэднюю кампанію. Сярод вылучэнцаў з'явілася шмат новых асоб. Павялічылася ў выбаркамах і колькасць прадстаўнікоў аб'яднанняў і палітычных партый, адзначаецца іх вялікая актыўнасць пры вылучэнні і зборы подпісаў. "Гэта ўсё будзе садзейнічаць таму, што павялічыцца яўка выбаршчыкаў, і, цалкам магчыма, выбарчая кампанія будзе праходзіць больш ажыўлена і цікава, чым звычайна", - адзначыла яна.

Некалькі грамадскіх аб'яднанняў ("Белая Русь", прафсаюзы, БРСМ) на ранняй стадыі вылучэння актыўна праводзяць агітацыю. "У Мінску даволі шмат пікетаў са сцягамі, партрэтамі кандыдатаў, гэта значыць тое, што раней назіралася толькі на парламенцкіх выбарах", - заўважыла старшыня Цэнтрвыбаркама.

"Што датычыцца новаўвядзенняў, то ў гэту выбарчую кампанію будуць выкарыстоўвацца тыя дэмакратычныя напрацоўкі, якія прымяняліся раней пры прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах, - сказала Лідзія Ярмошына. - Перш за ўсё, яны закранулі ўтварэнне выбарчых камісій. Значна больш дэмакратычныя рашэнні прыняты мясцовымі выканаўчымі органамі ўлады наконт адвядзення месц для збору подпісаў. Таксама ў нас ідзе актыўнае інфармаванне насельніцтва праз інтэрнэт, а на папярэдніх мясцовых выбарах сацсеткі выкарыстоўваліся яшчэ толькі на першасным узроўні".

Мясцовыя выбары назначаны на 18 лютага 2018 года.

Версія для друку
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Аб'ёмы продажаў тавараў народнага спажывання ў 2017 годзе Нацыянальны статыстычны камітэт падвёў вынікі работы арганізацый гандлю ў 2017 годзе. У табліцы прыведзены аб'ёмы продажаў тавараў у параўнанні з узроўнем 2016 года ў супастаўных цэнах.