Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны
Уладзімір Макей

Адносіны Беларусі і Індыі перажываюць другое дыханне

Меркаванні 12.09.2017 | 17:41
Уладзімір Макей Уладзімір Макей Міністр замежных спраў

Адносіны Беларусі і Індыі перажываюць другое дыханне. Такое меркаванне выказаў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Атмасфера візіту Прэзідэнта Беларусі была вельмі дзейная, насычаная і зацікаўленая з абодвух бакоў. На гэтым этапе нам здаецца, што нашы адносіны з Індыяй, адным з вядучых ігракоў у гэтым рэгіёне, перажываюць сваё другое дыханне", - сказаў міністр.

Паводле яго слоў, ёсць абсалютная гатоўнасць індыйскіх партнёраў развіваць адносіны па шэрагу напрамкаў. Узаемная зацікаўленасць у ходзе візіту абазначана на самым высокім узроўні.

Уладзімір Макей адзначыў, што Індыя імкнецца стаць адной з вядучых эканомік свету, і ў гэтым напрамку прымаюцца канкрэтныя рашэнні, дзяржаўныя праграмы. "У рамках гэтых праграм Індыя бачыць, што ёсць месца і для Беларусі. Мы гатовы дзяліцца з нашымі партнёрамі вопытам, ведамі і тэхналогіямі", - сказаў ён.

Версія для друку
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Пробны перапіс насельніцтва У Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці 2-13 кастрычніка пройдзе пробны перапіс насельніцтва, які стане падрыхтоўчым этапам перапісу насельніцтва Беларусі 2019 года. Прайсці апытанне можна дома і на стацыянарных участках.