Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
05 снежня 2016, 14:25

Урачыстае шэсце гусарскай харугвы ў гонар Стафана Баторыя адбылося ў Гродне

Урачыстае шэсце гусарскай харугвы ў гонар Стафана Баторыя ад Старога замка па вуліцы Замкавай да кафедральнага касцёла святога Францішка Ксаверыя адбылося 4 снежня.

У Гродне 3 і 4 снежня ў памяць пра караля Польшчы і князя Вялікага княства Літоўскага Стафана Баторыя прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 430-й гадавіне з дня яго смерці.

Стафан Баторый, кароль польскі і вялікі князь літоўскі, памёр 12 снежня 1586 года ў Гродне. Венгр па паходжанні, ён так любіў Гродна, што праводзіў у ім часу больш, чым у Кракаве або Вільні. Па яго загадзе быў перабудаваны замак вялікага князя Вітаўта, які ператварыўся ў выдатны рэнесансны палац. Кароль шчодра дапамагаў праваслаўнай царкве, дазволіў таксама свайму архітэктару пабудаваць новую сінагогу для яўрэяў, аплаціў будаўніцтва касцёла, вядомага як Фара Вітаўта.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей.

Фота Леаніда Шчаглова.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі