Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 красавіка 2018, 18:42

ВУП Беларусі ў I квартале вырас на 5,1 працэнта

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВУП Беларусі ў першым квартале 2018 года вырас на 5,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Згодна з першай ацэнкай, аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br26 млрд, або ў супастаўных цэнах 105,1 працэнта да ўзроўню студзеня-сакавіка 2017 года.

Індэкс-дэфлятар ВУП у першым квартале адносна аналагічнага перыяду 2017-га склаў 109,9 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі