Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 чэрвеня 2016, 17:51

Усе аб'екты гандлю і грамадскага харчавання Белкаапсаюза гатовы да работы ва ўмовах дэнамінацыі

29 чэрвеня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Усе аб'екты гандлю і грамадскага харчавання Белкаапсаюза гатовы да работы ва ўмовах дэнамінацыі, паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза Аляксандр Скрундзеўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Падрыхтоўка аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання Белкаапсаюза да дэнамінацыі вялася ў рамках агульнага плана, распрацаванага Міністэрствам гандлю. Усе аб'екты спажывецкай кааперацыі, аб'екты гандлю, аб'екты грамадскага харчавання гатовы да работы ва ўмовах дэнамінацыі", - падкрэсліў Аляксандр Скрундзеўскі.

Ён расказаў, што былі праведзены нарады на розных узроўнях. "Праведзена вучоба, у першую чаргу з матэрыяльна адказнымі асобамі - касірамі, прадаўцамі, з запрашэннем спецыялістаў абслуговых банкаў. Гэта была вучоба па рабоце з новымі банкнотамі, па парадку пераліку грашовых сродкаў. Сёння ва ўсіх прадаўцоў і касіраў ёсць памяткі", - растлумачыў Аляксандр Скрундзеўскі. Акрамя таго, паводле яго слоў, Белкаапсаюз стварыў рабочыя групы, якія будуць працаваць непасрэдна ў рэгіёнах, каб аператыўна вырашаць праблемныя сітуацыі, калі яны ўзнікнуць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі