Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 жніўня 2016, 18:20

Урад прадаставіць ЕАБР гарантыю ў пагашэнні асноўнага доўгу па знешняй пазыцы для БелАЗа

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі прадаставіць у 2016 годзе гарантыю Еўразійскаму банку развіцця (ЕАБР) у пагашэнні асноўнага доўгу па знешняй пазыцы, што выдаецца банкам адкрытаму акцыянернаму таварыству "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг". Адпаведная інфармацыя змешчана ў пастанове Саўміна нумар 661 ад 22 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Пазыка была выдадзена ў памеры не больш як $75 млн у адпаведнасці з крэдытным дагаворам ад 15 мая 2014 года нумар 50 для фінансавання бягучай дзейнасці, з тэрмінам вяртання да 29 снежня 2018 года.

Плата за прадастаўленне гарантыі ўрада будзе праводзіцца аднаразова ў памеры 0,5 працэнта ад сумы гарантаванай пазыкі.

Адкрытае акцыянернае таварыства "Ашчадны банк "Беларусбанк" вызначана банкам-агентам па абслугоўванні гарантаванай пазыкі.

Згодна з дакументам, Міністэрству прамысловасці даручана выступіць паручыцелем выканання ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" абавязацельстваў па пагашэнні гарантаванай пазыкі за кошт сродкаў пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду Мінпрама і заключыць дагавор паручыцельства з Міністэрствам фінансаў, а таксама забяспечыць мэтавае выкарыстанне прадпрыемствам сродкаў гарантаванай пазыкі, яе своечасовае пагашэнне, выплату працэнтаў і іншых плацяжоў за карыстанне ёю.

Персанальная адказнасць за мэтавае выкарыстанне сродкаў гарантаванай пазыкі і своечасовае забеспячэнне выканання абавязацельстваў па ёй ускладзена на генеральнага дырэктара ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг".

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі