Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 чэрвеня 2018, 19:13

У Беларусі ў маі зафіксавана дэфляцыя

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў маі 2018 года ў параўнанні з красавіком 2018 года склаў 99,7 працэнта, са снежнем 2017 года - 102,5 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, што падпадаюць пад уплыў фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у маі 2018 года ў параўнанні з красавіком 2018 года склаў 99,96 працэнта, са снежнем 2017 года - 101,6 працэнта.

Харчовыя тавары ў маі патаннелі на 0,6 працэнта ў параўнанні з красавіком 2018 года, нехарчовыя - на 0,03 працэнта. Паслугі падаражэлі ў маі на 0,1 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі