Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 чэрвеня 2018, 17:17

У Беларусі 35,5 працэнта ўведзенага ў студзені-маі жылля пабудавана для маючых патрэбу

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 35,5 працэнта ўведзенага ў студзені-маі жылля пабудавана для маючых патрэбу, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Арганізацыі ўсіх форм уласнасці за 5 месяцаў пабудавалі 14,8 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю больш за 1,3 млн кв. м агульнай плошчы жылля. Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 468,2 тыс. кв. м агульнай плошчы, або 35,5 працэнта ад агульнага аб'ёму.

З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана з дзяржпадтрымкай 317,8 тыс. кв. м, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах - 286 тыс. кв. м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 386,7 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля (29,3 працэнта ад агульнага ўводу па рэспубліцы).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі