Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 верасня 2017, 15:07

Росту цэн на сельгаспрадукцыю не будзе

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэны на сельгаспрадукцыю ў Беларусі расці не будуць, паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы пасля прыёму грамадзян у Савеце Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне, ці не будзе восенню ўсплёску цэн на сельгаспрадукцыю, віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што павелічэння кошту не адбудзецца. "У нас па цэнах індэкс стаіць на ўзроўні 98-99 працэнтаў, толькі хлебабулачныя вырабы падскочылі (105 працэнтаў), і то ў рамках інфляцыі. Цэны на птушку стаяць на месцы, на свініну, ялавічыну - на месцы. Росту цэн быць не павінна і не будзе", - канстатаваў ён.

У краіне завяршаецца ўборка збожжавых. "Цяпер пайшлі дажджы, і мы прыпынілі работы. Засталося 40 тыс. га збожжавых убраць (гэта з грэчкай і просам), з іх 27 тыс. - на Віцебшчыне. У пятніцу-суботу абяцаюць добрае надвор'е, думаю, мы закрыем гэта пытанне", - сказаў Міхаіл Русы. Паводле слоў віцэ-прэм'ера, з улікам фермерскіх і асабістых падсобных гаспадарак у краіне плануецца сабраць 8,8 млн т збожжа (без кукурузы).

Таксама плануецца сабраць 740 тыс. т рапсу, ужо намалочана 680 тыс. т, цяпер ідзе абмалот яравога рапсу. Аграрыі пачалі ўборку буракоў, у бягучым годзе яна пачалася крыху раней. "Буракі лепшыя, чым у мінулым годзе. Мы прынялі рашэнне, што для тых, хто будзе ўбіраць буракі да 1 кастрычніка, цана будзе на 20 працэнтаў вышэйшай. Гэта неабходна, каб цукровыя заводы раней пачалі работу. Да 10 верасня мы павінны выйсці на вытворчасць 4-5 тыс. т цукру ў суткі, а для гэтага патрэбна 35-36 тыс. т буракоў перапрацоўваць. Ужо накапана каля 200 тыс. т буракоў, усе заводы сёння пачалі працаваць", - растлумачыў ён.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, намечана нарыхтаваць 23 млн т зялёнай масы кукурузы. "І 150 тыс. га кукурузы пасеяна па зерневай тэхналогіі, таму мы павінны атрымаць каля 1 млн т збожжа. Крупяныя культуры ў нас добрыя, проса нарасло дастаткова і грэчкі. Перажываць не трэба - ёсць усё, ураджай нядрэнны", - рэзюмаваў ён.-0-

Беларусь можа ў бягучым годзе паставіць на экспарт каля мільёна тон збожжаБеларусь можа ў бягучым годзе паставіць на экспарт каля мільёна тон збожжа
"З улікам пераходных фондаў у нас па балансе можа быць каля мільёна тон збожжа і збожжапрадуктаў у экспартным абароце. Нядрэнны попыт на муку, мы думаем, што больш за 200 тыс. т мукі прададзім за межы краіны", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі