Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 чэрвеня 2016, 14:34

Цана аднаго кВт/гадз электраэнергіі да 2020 года можа быць зніжана да 8 - 8,5 цэнта - Сямашка

30 чэрвеня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Цана аднаго кВт/гадз электраэнергіі да 2020 года можа быць зніжана да 8 - 8,5 цэнта, заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, адказваючы на пытанні парламентарыяў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прыкладна 8 - 8,5 цэнта (за кВт/гадз - Заўвага БЕЛТА) можна будзе дасягнуць да 2020 года, калі мы вырашым дзве праблемы - гэта ліквідацыя перакрыжаванага субсідзіравання ў 2018 годзе і выхад на роўнадаходныя цэны, гэта значыць, зніжэнне цаны газу для Беларусі. Тады будзе зніжэнне з 12 да 8 - 8,5 цэнта", - растлумачыў віцэ-прэм'ер.

Уладзімір Сямашка адзначыў, што на адкрыцці паяздоў на электрацязе па напрамку Гомель - Мінск узнімалася пытанне аб зніжэнні кошту электраэнергіі для чыгункі ў 2,5 раза (да 5-6 цэнтаў). "Тут трэба дыферэнцыравана падыходзіць: яшчэ невядома, хто каму павінен дапамагаць - энергетыка і прамысловасць чыгунцы або наадварот. Па факце мінулага года БЧ мела рэнтабельнасць 24,6 працэнта, прамысловасць - 5,6 працэнта, энергетыка - 3,5 працэнта. Няма сёння пакуль крыніцы ў энергетыкаў і дзяржавы, каб так рэзка знізіць кошт", - падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі