Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Шырокая грашовая маса ў Беларусі за кастрычнік зменшылася на 0,5 працэнта

Эканоміка 14.11.2017 | 13:25
Фота з архіва
Фота з архіва

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шырокая грашовая маса ў Беларусі, якая ўключае наяўныя грошы ў абарачэнні, сродкі насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках, на 1 лістапада склала Br36,922 млрд, скараціўшыся ў параўнанні з паказчыкам на 1 кастрычніка на 0,5 працэнта. Такія даныя размешчаны на сайце Нацыянальнага банка Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Аб'ём наяўных грошай у абароце (грашовы агрэгат M0) за кастрычнік зменшыўся да Br2,223 млрд, або прыкладна на 1,6 працэнта.

Актыўная рублёвая грашовая маса - грашовы агрэгат M1, які ўключае наяўныя грошы ў абароце і пераводныя дэпазіты ў нацыянальнай валюце (сродкі на бягучых рублёвых рахунках, уклады да запатрабавання ў рублях, іншыя рахункі ў рублях), - у кастрычніку зменшылася на 4,4 працэнта і склала Br6,017 млрд.

Грашовы агрэгат М2 (грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні), які ўключае агрэгат М1 і іншыя (тэрміновыя, умоўныя) дэпазіты ў нацыянальнай валюце, на 1 лістапада склаўся на ўзроўні Br11,91 млрд, зменшыўшыся за кастрычнік на 4 працэнты.

Аб'ём каштоўных папер, выпушчаных банкамі (па-за банкаўскім абаротам) у нацыянальнай валюце, за кастрычнік павысіўся да Br268,6 млн, або на 32 працэнты.

Рублёвая грашовая маса (грашовы агрэгат М2*), якая акрамя агрэгата М1 уключае іншыя (тэрміновыя, умоўныя) рублёвыя дэпазіты, сродкі насельніцтва і юрыдычных асоб у рублёвых каштоўных паперах, на 1 лістапада склала Br12,178 млрд і зменшылася за мінулы месяц на 3,4 працэнта.

Аб'ём каштоўных папер, выпушчаных банкамі (па-за банкаўскім абаротам) у замежнай валюце, за кастрычнік павялічыўся да Br2,678 млрд, або на 2,3 працэнта.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 8 428,7 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна з плошчай Аўстрыі.