Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 студзеня 2018, 13:46

Саўмін зацвердзіў аб'ёмы закупак сельгаспрадукцыі і сыравіны для рэспубліканскіх дзяржпатрэб на 2018 год

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў зацвердзіў аб'ёмы паставак (закупак) сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб на 2018 год. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна нумар 1047 ад 29 снежня 2017 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, закупкі збожжа па дзяржзаказе прадугледжваюцца ў аб'ёме 859 тыс. т, у тым ліку пшаніцы - 524 тыс. т, жыта - 242 тыс. т, ячменю - 30 тыс. т, аўса - 46 тыс. т, грэчкі - 15 тыс. т, проса - 2 тыс. т. Аб'ём закупак пачаткаў кукурузы для вытворчасці насення гібрыдаў першага пакалення на 2018 год складзе 24 тыс. т.

Цукровых буракоў трэба паставіць 2 млн 85 тыс. т, піваварнага ячменю - 86 тыс. т, зерня кукурузы для вытворчасці крухмалу і крухмалапрадуктаў - 12 тыс. т. Аб'ём закупак ільновалакна для рэспубліканскіх дзяржпатрэб складзе 16,85 тыс. т, у тым ліку доўгага - 7,85 тыс. т, кароткага - 9 тыс. т.

Дзяржзаказ па пастаўках алейнага семя рапсу на 2018 год зацверджаны для Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ў памеры 160 тыс. т, канцэрна "Белдзяржхарчпрам" - 95 тыс. т.

Таксама пастановай у пералік рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб уключаны пастаўкі лому і адходаў чорных і каляровых металаў, каштоўных металаў, адходаў паперы, кардону і адходаў шкла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі