Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Праграма фарміравання агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў ЕАЭС фактычна ўзгоднена

Эканоміка 12.12.2017 | 17:43

12 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Праграма фарміравання агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў Еўразійскага эканамічнага саюза фактычна ўзгоднена. Аб гэтым заявіў дырэктар Дэпартамента энергетыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Леанід Шанец на міжнароднай канферэнцыі "Рынак нафтапрадуктаў РФ-2017", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

Паводле слоў дырэктара дэпартамента, засталося адно неўрэгуляванае пытанне, якое цяпер знаходзіцца ў стадыі актыўнага абмеркавання. Асноўнымі эфектамі ад рэалізацыі праграмы па фарміраванні агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў стануць зніжэнне цэн на нафтапрадукты для спажыўцоў, рост аб'ёмаў спажывання, пашырэнне рынкаў збыту для ўдзельнікаў рынку.

Як адзначыў намеснік кіраўніка Федэральнай антыманапольнай службы Расіі Анатоль Галамолзін, галоўным чынам фарміраванне агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў краін ЕАЭС грунтуецца на біржавым гандлі. Пры гэтым прадстаўнікі Беларусі ўжо ўдзельнічаюць у таргах на расійскай пляцоўцы - Санкт-Пецярбургскай міжнароднай таварна-сыравіннай біржы.

Чакаецца, што агульны рынак нафты і нафтапрадуктаў будзе створаны да 2025 года. Да гэтага часу бакі плануюць распрацаваць правілы гандлю нафтай і нафтапрадуктамі, уключаючы правілы правядзення біржавых таргоў нафтай і нафтапрадуктамі і адзіныя правілы доступу да сістэм транспарціроўкі нафты і нафтапрадуктаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Збіраем дзіця ў лагер Не рэкамендуецца браць з сабой: мабільны тэлефон, ювелірныя ўпрыгажэнні, дарагое адзенне, скорапсавальныя прадукты харчавання.