Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 лістапада 2017, 16:10

Прадукцыйнасць працы ў сельскай гаспадарцы вырасла ў 1,2 раза - Заяц

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадукцыйнасць працы ў сельскай гаспадарцы вырасла ў 1,2 раза, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.

"Прадукцыйнасць працы ў сельскай гаспадарцы за дзевяць месяцаў вырасла ў 1,2 раза адносна ўзроўню мінулага года. Яна вырасла і на прадпрыемствах перапрацоўкі на 18 працэнтаў, таму што больш сыравіны паступае на гэтыя прадпрыемствы. Самае галоўнае, што сёння тэмп росту заработнай платы не апярэджвае прадукцыйнасць працы", - падкрэсліў міністр.

Па выніках работы за дзевяць месяцаў выручка вырасла на 16,5 працэнта, рэнтабельнасць продажаў павялічылася да 6,6 працэнта. Сума прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі ўзрасла ў 2,8 раза ў параўнанні з узроўнем мінулага года. Колькасць стратных сельгаспрадпрыемстваў за дзевяць месяцаў значна скарацілася ў параўнанні з узроўнем 2016 года, таксама скарацілася сума чыстых страт.

Знешнеэканамічная дзейнасць за гэты перыяд характарызавалася прыростам у цэлым па сістэме Мінсельгасхарча на 11 працэнтаў. "За дзевяць месяцаў мы прадалі прадукцыі на суму $1,844 млрд, што на $184 млн больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года", - адзначыў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі