Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 лютага 2017, 17:49

Кабякоў патрабуе комплекснага вырашэння праблемы з разлікамі за пастаўленую ў гандлёвыя сеткі прадукцыю

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў патрабуе комплекснага вырашэння праблемы з разлікамі за пастаўленую ў гандлёвыя сеткі прадукцыю. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў студзені 2017 года і меры па выхадзе на дадатную дынаміку росту эканомікі ў I квартале, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як паказвае практыка, выкарыстанне адміністрацыйных рычагоў у гэтай сферы не дае магчымасці вырашыць праблему комплексна. Кропкавыя рашэнні адносна асобных тавараў або прадпрыемстваў толькі ствараюць ілюзію вырашэння, а праблема застаецца. Прашу МАРГ сумесна з Мінэканомікі і іншымі зацікаўленымі вывучыць гэту тэму і прапанаваць варыянты яе комплекснага вырашэння", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Рознічны гандаль у студзені знізіўся на 4,6 працэнта. "Ніхто не адмаўляе ўплыву даходаў насельніцтва на гэты сектар эканомікі. Але пры іншых роўных умовах эфектыўнасць асобных сектараў у гэтай сферы - розная", - звярнуў увагу кіраўнік урада. Напрыклад, прадпрыемствы сучасных фарматаў гандлю (гандлёвыя сеткі, інтэрнэт-гандаль) тавараабарот нарасцілі на 8,6 працэнта, павялічыўшы сваю долю на рынку на 2,5 працэнтнага пункта. Камунальныя гандлёвыя прадпрыемствы пры гэтым знізілі тавараабарот на 9,3 працэнта.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што пры вырашэнні задачы росту заработнай платы нельга дапусціць перакосаў на спажывецкім рынку. "Прырост аб'ёмаў рознічнага гандлю павінен адбывацца пераважна за кошт беларускіх тавараў, а не за кошт спажывецкага імпарту. Прашу міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю звярнуць увагу на гэтыя моманты і пракаменціраваць у сваім выступленні", - дадаў прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі