Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 лістапада 2017, 15:23

Экспарт сельгаспрадукцыі з Беларусі ў краіны ЕС за год вырас у 1,5 раза

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі ў краіны Еўрасаюза вырас у 1,5 раза ў 2017 годзе, паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Мы павялічылі экспарт у краіны ЕС на 56 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. Пастаўляем сваю прадукцыю ў 19 краін ЕС, прадаём казеін, сухую сыроватку, алей рапсавы і іншую прадукцыю", - сказаў Леанід Заяц.

Таксама ў гэтым годзе значна ўзраслі пастаўкі сельгаспрадукцыі з Беларусі ў Кітай. "Праведзена работа па адкрыцці нашых прадпрыемстваў для паставак у Кітай. Ужо сертыфікавана 36 прадпрыемстваў, яны маюць права пастаўляць у гэту краіну малочную прадукцыю. Праведзена таксама вялікая работа па сертыфікацыі мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў для паставак ялавічыны на кітайскі рынак. Цяпер ідзе сертыфікацыя птушкафабрык, каб пачаць пастаўкі прадукцыі птушкагадоўлі ў Кітай. Да канца года мы ўзмоцнім пазіцыі", - адзначыў міністр.

Знешнеэканамічная дзейнасць за дзевяць месяцаў 2017 года характарызавалася прыростам у цэлым па сістэме Мінсельгасхарча на 11 працэнтаў. "За дзевяць месяцаў мы прадалі прадукцыі на суму $1,844 млрд, што на $184 млн больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года", - дадаў Леанід Заяц.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі