Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 верасня 2018, 13:10

Эканамсавет СНД разгледзіць праект пагаднення аб касмічным супрацоўніцтве краін Садружнасці

11 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Праект пагаднення аб ажыццяўленні сумеснай дзейнасці дзяржаў - удзельніц Садружнасці ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах будзе разгледжаны на пасяджэнні Эканамічнага савета СНД. Яно пройдзе 14 верасня ў Маскве на ВДНГ у павільёне "Касманаўтыка і авіяцыя", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканкама СНД.

У парадак дня пасяджэння ўключаны пытанні, якія ахопліваюць розныя сферы эканамічнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД. Віцэ-прэм'еры краін Садружнасці абмяркуюць ход рэалізацыі палажэнняў дагавора аб зоне свабоднага гандлю і некаторых міждзяржаўных праграм, а таксама розныя аспекты падрыхтоўкі да правядзення ў дзяржавах - удзельніцах СНД перапісаў насельніцтва раўнда 2020 года.

Эканамсавет абмяркуе праекты пратаколаў аб унясенні змяненняў у пагадненне аб супрацоўніцтве ў развіцці і выкарыстанні сістэм сотавай рухомай сувязі і аб абмене інфармацыяй у электронным выглядзе паміж дзяржавамі - удзельніцамі СНД для ажыццяўлення падатковага адміністравання, а таксама новай рэдакцыі міждзяржаўнай мэтавай праграмы "Рэкультывацыя тэрыторый дзяржаў, якія падвергліся ўздзеянню ўраназдабыўных вытворчасцей".

Будуць прадстаўлены справаздачы міждзяржаўных саветаў па супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах і па выставачна-кірмашовай і кангрэснай дзейнасці.

На пасяджэнні трэба будзе ўзгадніць долевыя ўзносы дзяржаў - удзельніц СНД на фінансаванне ў 2019 годзе плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Асноўных напрамкаў далейшага развіцця медыка-сацыяльнай дапамогі і павышэння якасці жыцця ветэранаў войнаў - удзельнікаў лакальных канфліктаў і членаў іх сем'яў на перыяд да 2020 года.

Прадстаўнікі дзяржаў змогуць абмяняцца думкамі па праблемах стварэння і функцыянавання на тэрыторыі ВДНГ нацыянальных выставачна-гандлёвых цэнтраў. Перад пачаткам пасяджэння запланаваны агляд членамі Эканамічнага савета СНД выставачна-гандлёвых цэнтраў дзяржаў - удзельніц Садружнасці ў Маскве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі