Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 студзеня 2018, 17:38

"Чырвоны харчавік" павялічыў больш як у 4 разы выпуск зефіру без цукру

17 студзеня, Бабруйск /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. ААТ "Чырвоны харчавік" павялічыла да снежня выпуск новай прадукцыі - зефіру без дабаўлення цукру - больш як у 4 разы з пачатку вытворчасці (верасень 2017 года), паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара па вытворчасці і забеспячэнні кампаніі Валерый Пташыц.

"Калі ў верасні мінулага года мы вырабілі амаль 1 т (першая партыя) зефіру "Ванільнага" без дабаўлення цукру пад гандлёвай маркай "Зялёны харчавік", то ў снежні выйшлі на вытворчасць ужо 4,5 т вырабаў з паніжанай каларыйнасцю. Іх папулярнасць як на ўнутраным, так і знешнім рынках расце, паколькі людзі сталі больш уважліва сачыць за сваім здароўем і аддаваць перавагу карыснай і здаровай прадукцыі", - сказаў субяседнік.

У зефіры, як і ў іншых кандытарскіх вырабах новай лінейкі, прымяняюцца толькі высакаякасныя заменнікі цукру прыроднага паходжання, што неабходны не толькі людзям, якія пакутуюць на цукровы дыябет, а таксама тым, хто ўважліва сочыць за сваёй фігурай і лічыць калорыі. "Новыя прадукты, а гэта яшчэ і мармелад з карыцай, халва сланечнікавая і дражэ "Лімоннае" (усё без дабаўлення цукру), карыстаюцца высокім попытам на знешнім рынку. Мы пастаўляем гэтыя вырабы ўжо ў Расію, Казахстан, Узбекістан і ЗША, прапрацоўваюцца актыўна таксама новыя экспартныя напрамкі", - сказаў субяседнік.

Паводле яго слоў, ніша па выпуску нізкакаларыйных кандытарскіх вырабаў яшчэ нікім сур'ёзна не занята, а попыт на такую прадукцыю даволі высокі. "Таму наша задача яго задаволіць, і, акрамя таго, нарасціць за кошт гэтага экспартны патэнцыял кампаніі, пашырыўшы геаграфію знешніх паставак кандытарскіх вырабаў", - сказаў Валерый Пташыц.

ААТ "Чырвоны харчавік" спецыялізуецца на вытворчасці пасціла-мармеладных вырабаў (зефір, мармелад, жавальны мармелад), халвы, ірысу, дражэ, цукерак. У асартыменце больш за 140 відаў прадукцыі. Вытворчыя магчымасці дазваляюць выпускаць амаль 20 тыс. т кандытарскіх вырабаў у год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі