Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

"Белавія" правядзе акцыю па распрадажы гарачых білетаў

Эканоміка 11.10.2017 | 12:57

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" і Альфа-Банк аб'явілі аб вяртанні акцыі "Налятай 2.0", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе перавозчыка.

Трымальнікі картак Альфа-Банка з падключанай паслугай "Альфа-Белавія" змогуць купіць гарачыя авіябілеты па спецыяльным тарыфе Br45 (плюс таксы і зборы) на рэгулярныя рэйсы авіякампаніі "Белавія". Продаж авіябілетаў па такім тарыфе будзе адкрывацца ўсяго за некалькі дзён да вылету. Купля білетаў будзе даступна толькі на сайце авіякампаніі belavia.by пасля аўтарызацыі ў асабістым кабінеце ўдзельніка праграмы "Белавія Лідар". Акцыя прадоўжыцца да 31 студзеня 2018 года, новыя напрамкі і авіябілеты будуць дабаўляцца не радзей як два разы ў месяц.

У продажы будуць даступныя толькі прамыя рэгулярныя рэйсы, якія вылятаюць з Мінска і любога іншага пункта маршрутнай сеткі авіякампаніі. Авіябілет можна будзе аформіць як у адзін бок, так і туды-назад.

Прозвішча/імя ўдзельніка праграмы "Белавія Лідар" павінны адпавядаць прозвішчу/імені ўладальніка карткі Альфа-Банка, да якой падключана паслуга "Альфа-Белавія". Падключыць паслугу неабходна не пазней як за 24 гадзіны да плануемай даты куплі авіябілетаў па спецыяльным тарыфе.

"Белавія" не гарантуе і не прагназуе ўключэнне таго ці іншага напрамку ў акцыю "Налятай 2.0". Авіякампанія пакідае за сабой права павялічваць колькасць даступных месц у працэсе распрадажы, а таксама дабаўляць новыя напрамкі ва ўжо анансаваную распрадажу. Навіны аб з'яўленні авіябілетаў па акцыі "Налятай 2.0" будуць публікавацца на афіцыйным сайце Альфа-Банка, афіцыйных старонках банка ў сацыяльных сетках, а таксама месенджарах (Viber, Telegram, Facebook). Трымальнікі картак Альфа-Банка з падключанай паслугай "Альфа-Белавія" будуць атрымліваць смс-паведамленні з навінамі аб датах распрадаж і напрамках.

Авіякампанія "Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і ажыццяўляе з Мінска рэгулярныя рэйсы ў 49 аэрапортаў 28 краін. Флот авіякампаніі налічвае 26 паветраных суднаў (пяць Boeing 737-800, шэсць Boeing 737-500, сем Boeing 737-300, два Embraer-175, два Embraer-195, чатыры CRJ-100/-200).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандаль у святочныя дні Магазінам Мінска з 15 снежня па 15 студзеня рэкамендавана працаваць без закрыцця на рамонт і санітарны дзень.