Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускі прамысловы форум - 2019 пройдзе з 17 па 20 верасня

Эканоміка 17.08.2018 | 09:00
Фота Pixabay
Фота Pixabay

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі прамысловы форум 2019 года пройдзе з 17 па 20 верасня. Распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі ад 16 жніўня 2018 года нумар 243р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Узначаліў аргкамітэт намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка.

Беларускі прамысловы форум праводзіцца ў рэспубліцы з 1997 года. За гэты час ён набыў міжнародную вядомасць у якасці дэманстрацыйнай пляцоўкі перадавых тэхналогій і інавацый у прамысловасці. Удзельнікамі выстаўкі і дзелавой праграмы форуму ў розны час станавіліся вядомыя кампаніі больш як 30 краін. Штогод выставачную экспазіцыю фарміруюць 200-300 арганізацый, а амаль 150 увайшлі ў лік пастаянных экспанентаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Спецыяльныя віды зімовай тэхнікі У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Беларусі ААТ "МТЗ" для падрыхтоўкі лыжаролерных трас выпусціла доследныя ўзоры ратрака ("Беларус МСУ-108"), снегаўшчыльнікавых машын ("Беларус МСУ-622"), лёдазалівачнай машыны ("Беларус МЛ-428").