Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 лістапада 2017, 14:00

Беларусь і Балгарыя маюць намер вызначыць новыя кропкі росту эканамічнага супрацоўніцтва - Краўчанка

9 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Балгарыя маюць намер вызначыць новыя кропкі росту эканамічнага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка сёння на 7-м пасяджэнні беларуска-балгарскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, якое праходзіць у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра падкрэсліў, што ў бакоў ёсць вялікі патэнцыял для актывізацыі кантактаў. Ён, у прыватнасці, звярнуў увагу, што Беларусь як член ЕАЭС і Балгарыя як член ЕС павінны выкарыстоўваць існуючы інтэграцыйны вопыт для развіцця больш эфектыўнага двухбаковага ўзаемадзеяння.

Новыя ўзаемавыгадныя кропкі для сувязей паміж бізнесменамі дзвюх краін можна будзе знайсці ў час маючага адбыцца ў Мінску беларуска-балгарскага бізнес-форуму, адзначыў Алег Краўчанка.

Сустаршыня міжурадавай камісіі з балгарскага боку, намеснік міністра эканомікі Аляксандр Манолеў упэўнены, што прынятыя на гэтай сустрэчы рашэнні павінны садзейнічаць актывізацыі двухбаковых кантактаў. Ён акцэнтаваў увагу на неабходнасці больш актыўнага ўзаемадзеяння на ўзроўні гарадоў-пабрацімаў і партнёраў Беларусі і Балгарыі. Балгарскі бок, паводле яго слоў, надае вялікае значэнне развіццю супрацоўніцтва ў такіх сферах, як сельская гаспадарка, энергетыка, навука і турызм.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі