Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 кастрычніка 2017, 19:15

Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з рэгіёна Швецыі з-за хваробы Ньюкасла

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з-за хваробы Ньюкасла з рэгіёна Швецыі - лена Эстэргётланд. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча, паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі Міжнароднага эпізаатычнага бюро, на тэрыторыі лена Эстэргётланд у Швецыі зарэгістраваны выпадак захворвання ўспрымальных відаў жывёл на хваробу Ньюкасла.

У сувязі з гэтым з 25 кастрычніка ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з гэтага рэгіёна Швецыі жывой птушкі, інкубацыйнага і харчовага яйка, мяса птушкі, усіх відаў птушкагадоўчай прадукцыі і прадуктаў яе перапрацоўкі, пуху і пер'я, кармоў і кармавых дабавак жывёльнага паходжання (за выключэннем кармавых дабавак для катоў і сабак, а таксама гатовых кармоў для катоў і сабак, што прайшлі тэрмічную апрацоўку), у тым ліку з птушкі. Адначасова адмяняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз у Беларусь з лена Эстэргётланд названых тавараў.

Хвароба Ньюкасла (псеўдачума птушак, азіяцкая чума птушак) - высокакантагіёзная вірусная хвароба, галоўным чынам курыных, якая характарызуецца пнеўманіяй, энцэфалітам і пашкоджаннямі ўнутраных органаў. Пры вострым стане хваробы Ньюкасла лятальнасць сярод маладняку дасягае 100 працэнтаў. Кураняты, якія перахварэлі, дрэнна растуць. На хваробу Ньюкасла можа захварэць і чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі