Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 мая 2016, 12:03

Арганізацыі дрэваапрацоўкі Беларусі плануецца аб'яднаць у холдынг

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыі дрэваапрацоўчай галіны Беларусі плануецца аб'яднаць у холдынг, заявіў сёння першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі на сумесным пасяджэнні дзвюх палат беларускага парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзевяць арганізацый дрэваапрацоўчай галіны пераходзяць у кіраванне Банка развіцця. На парадку дня - стварэнне холдынга на базе гэтых прадпрыемстваў і ўзмацненне ролі і паўнамоцтваў наглядальных саветаў", - адзначыў Васіль Мацюшэўскі.

Паводле яго слоў, эфектыўнасць функцыянавання арганізацый прадугледжваецца павысіць у выніку сістэмнага ўкаранення лепшых сусветных практык карпаратыўнага кіравання, узмацнення ролі наглядальных саветаў, іх адказнасці (як органа кіравання і нагляду) за стратэгічнае развіццё, укараненне дзейсных матывацыйных механізмаў для дасягнення якасных паказчыкаў росту.

Васіль Мацюшэўскі лічыць, што рэальны сектар эканомікі за кошт выкарыстання інструментаў карпаратыўнага кіравання ў пытаннях фінансавання сваёй дзейнасці можа істотна скараціць залежнасць ад крэдытаў. "У прыватнасці, створаны ўсе ўмовы для актыўнага задзейнічання такіх інструментаў, як акцыі, аблігацыі, замежныя дэпазітарныя распіскі", - растлумачыў першы віцэ-прэм'ер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі