Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 лістапада 2017, 12:52

Анлайн-канферэнцыя "Навацыі бухгалтарскага ўліку курсавых розніц" пройдзе на сайце БЕЛТА 9 лістапада

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-канферэнцыя на тэму "Навацыі бухгалтарскага ўліку курсавых розніц" пройдзе на сайце БЕЛТА 9 лістапада з 11.00 да 12.00. Канферэнцыя арганізавана сумесна з Міністэрствам фінансаў Беларусі пры падтрымцы ТАА "ЮрСпектр".

У 2017 годзе ў Беларусі прыняты два нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць парадак бухгалтарскага ўліку курсавых розніц. Гэта ўказ нумар 298 "Аб спісанні курсавых розніц" і пастанова Міністэрства фінансаў нумар 23 "Аб некаторых пытаннях бухгалтарскага ўліку курсавых розніц". У час анлайн-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення рэгулявання бухгалтарскага ўліку, справаздачнасці і аўдыту Міністэрства фінансаў, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Таццяна Рыбак раскажа аб змяненнях у бухгалтарскім уліку курсавых розніц і адкажа на пытанні чытачоў.

Пытанні можна задаваць загадзя або непасрэдна ў час правядзення канферэнцыі на сайце БЕЛТА www.belta.by ў раздзеле "АНЛАЙН-КАНФЕРЭНЦЫЯ". Адказы будуць публікавацца 9 лістапада пасля 11.00 па меры гатоўнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі