Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 сакавіка 2018, 09:14

Зборнік класіка румынскай паэзіі Міхая Эмінеску на беларускай мове прадстаўлены на Мінскай кніжнай выстаўцы

5 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Зборнік класіка румынскай паэзіі Міхая Эмінеску ў перакладзе на беларускую мову прадстаўлены 3 сакавіка на XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кніга выдадзена ў Мінску пры падтрымцы пасольства Румыніі ў Беларусі да 25-годдзя беларуска-румынскіх дыпламатычных адносін.

З навінкамі літаратуры гасцей румынскай кніжнай экспазіцыі пазнаёміла жонка пасла Румыніі Надзя Машану. У размове з карэспандэнтам БЕЛТА яна расказала, што мэта арганізатараў стэнда - як мага шырэй пазнаёміць беларусаў з традыцыямі і культурай Румыніі. Мінская кніжная выстаўка-кірмаш - добрая магчымасць прыцягнуць увагу да гісторыі краіны, яе знакамітых людзей. У іх ліку вядомы скульптар румынскага паходжання Канстанцін Брынкуш, румынскі кампазітар, скрыпач і дырыжор Джорджэ Энеску. Надзя Машану адзначыла цікавасць наведвальнікаў, у прыватнасці мінскіх студэнтаў, да сучаснай румынскай літаратуры, што невыпадкова ў кантэксце святкавання ў 2018 годзе Румыніяй 100-годдзя стварэння дзяржавы.

Экспазіцыя пазнаёміла і з традыцыйным святам сустрэчы вясны Мэрцішор, якое ўключана ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА дзякуючы сумесным намаганням Румыніі, Малдовы, Балгарыі і Македоніі. Яно адзначаецца 1 сакавіка. У гэты дзень людзі дораць адзін аднаму маленькія бутаньеркі ў выглядзе кветачак з чырвоных і белых нітачак - мэрцішоры. Уладальнікамі такіх упрыгажэнняў сталі і наведвальнікі румынскай экспазіцыі на Мінскай кніжнай выстаўцы-кірмашы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі