Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Брэсце акцыя "Ноч у музеі" азнаёміць з гульнямі народаў свету

Культура 15.05.2018 | 16:16
Брэсцкі абласны краязнаўчы музей. Фота з архіва
Брэсцкі абласны краязнаўчы музей. Фота з архіва

15 мая, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі абласны краязнаўчы музей 19 мая арганізуе акцыю "Ноч у музеі", прысвечаную гульням народаў свету, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца навукова-метадычнага аддзела ўстановы культуры Жанна Абламская.

Да міжнароднай акцыі Брэст далучыцца ўжо дзявяты раз, абласны краязнаўчы музей яе арганізуе чацвёрты год запар. Мерапрыемства пачнецца ў 19.00 і на пяць гадзін аднясе наведвальнікаў у свет забаў. "Гульні, напэўна, з'явіліся з першым чалавекам. Яны суправаджаюць нас усё жыццё. На жаль, з развіццём цывілізацыі чалавецтва ўсё больш пераходзіць на віртуальны ўзровень адносін. Нам хочацца звярнуць увагу і паказаць, што гульня - адзін з момантаў, які можа звязаць людзей эмацыянальна", - падкрэсліла Жанна Абламская.

"Ноч у музеі" падорыць жыхарам і гасцям Брэста 16 майстар-класаў па папулярных гульнях народаў свету. Некаторыя з іх прыйшлі да нас з даўніх часоў. У прыватнасці, дзеці і дарослыя даведаюцца, як гуляць у старажытнаславянскія бірулькі, "Джэнга", італьянскае лато, японскія шахматы "Сегі", скандынаўскія шашкі, кітайскія класічныя шахматы, нарды, даміно. Жадаючыя змогуць паспрабаваць поспех у картачных гульнях, у тым ліку рускім покеры, прэферансе, паспрабаваць сілы ў сучаснай беларускай гульні "Прастол ВКЛ".

Таксама ў час акцыі будзе працаваць дзіцячая пляцоўка з рознымі дыдактычнымі, настольнымі і рухомымі гульнямі пад кіраўніцтвам аніматараў. Дарослым у якасці размінкі прапануюць паўдзельнічаць у танцавальных гульнях. Акрамя таго, наведвальнікі змогуць убачыць рэдкія экспанаты з фондавых калекцый. Напрыклад, гэта цацкі з раскопак старажытнага Бярэсця, настольныя гульні савецкага часу, аўтарскія разныя шахматы і іншыя.

На працягу ўсяго мерапрыемства будзе працаваць музычна-танцавальная пляцоўка, на якой змогуць выступіць жадаючыя. Завершыцца "Ноч у музеі" канцэртам удзельнікаў ВІА "Вусы".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Будаўніцтва жылля ў Беларусі У студзені-красавіку 2018 года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 12,9 тыс. кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 1 147,5 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.